З 28 лютага па 4 сакавіка ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Напярэдадні правядзення тыдня была праведзена грунтоўная папярэдняя падрыхтоўка, адбор матэрыялу для выкарыстання ў рамках тыдня, падрыхтоўка сцэнарыяў, нагляднага матэрыялу, прэзентацый, раздатачнага матэрыялу, падбор відэазапісаў.

Асноўнымі задачамi правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з’яўляліся:

  • павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
  • папулярызацыя беларускай мовы;
  • развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
  • спрыянне самарэалiзацыi асобы;
  • развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;
  • развiццё індывідуальных здольнасцей адораных вучняў і выяўленне адоранасці ў працэсе сатворчасці;
  • далучэнне да лепшых узораў сучаснай беларускай музычнай творчасці;
  • знаёмства з творчасцю пісьменнікаў-землякоў;
  • вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;
  • папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;
  • ушанаванне юбілейных дат;
  • удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
  • выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры праходзiў у адпаведнасцi з планам, якi быў зацверджаны на метадычным аб’яднанні настаўнікаў беларускай мовы i лiтаратуры.

На падрыхтоўчым этапе было азначана кола мерапрыемстваў, а таксама прызначаны настаўнікі i вучні, адказныя за iх арганiзацыю i правядзенне.

Трэба адзначыць, што для правядзення тыдня была распрацавана праграма правядзення мерапрыемстваў. Усе жадаючыя маглі наведаць тыя мерапрыемствы, якія палічылі для сябе больш змястоўнымі.

Усё, што было запланавана ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры, здзейснілася, прайшло своечасова, планава і высокаарганізавана.

Вельмі прыемна, што ў нашай школе ёсць такія таленавітыя і ініцыятыўныя вучні. Вялікі дзякуй за ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры. Да новых сустрэч!

 

                                        Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры